Установа культуры «Музейны комплекс гісторыі і культуры Аршаншчыны»

Установа культуры «Музейны комплекс гісторыі і культуры Аршаншчыны» – музейнае аб’яднанне, утворанае ў 1994 годзе. У склад комплексу ўваходзяць шэсць філіялаў:

Ваенна-гістарычны музей імя Героя Савецкага Саюза К.С. Заслонава

Музей гісторыі і культуры горада Оршы

Музей драўлянай скульптуры разьбяра С.С. Шаўрова

Аршанскі музей У.С. Караткевіча

Аршанская гарадская мастацкая галерэя В.А. Грамыкі

Аршанскі этнаграфічны музей «Млын».

Чатыры музея размешчаны ў будынках-помніках грамадзянскай і прамысловай архітэктуры пачатку ХХ стагоддзя. Музейны комплекс мае цэнтралізаванае фондасховішча. Сёння фонд музейных прадметаў, падзелены на 35 калекцый, складае больш за 41 000 музейных прадметаў, якія распавядаюць аб розных сферах жыцця Аршанскага рэгіёну з глыбокай старажытнасці да цяперашняга часу.