Рэспубліканская акцыя «Нашы дзеці»

У рамках навагодняй рэспубліканскай акцыі “Нашы дзеці” Аршанскі музей Уладзіміра Караткевіча 20 снежня наведалі хлопчыкі і дзяўчынкі з дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №21 г.Оршы”. Дзеці прынялі ўдзел у казачнай зімовай віктарыне “У гасцях у Снежнай Каралевы і Агністага цмока”, спартыўных спаборніцтвах, разгадалі навагоднюю крыжаванку, вабілі час з займальнымі настольнымі гульнямі, а потом зрабілі фотаздымкі ў казачнай фотазоне. Весела і захапляльна праляцеў час у гасцінных сценах Аршанскага музея У.С.Караткевіча

235