«І не знікаць паэтам вечна…»

Урачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя юбілею Уладзіміра Караткевіча, прайшлі на радзіме пісьменніка ў Оршы 26 лістапада 2020 года.
Пачатак святкавання паклалі традыцыйныя літаратурныя чытанні «І ня знікаць паэтам вечна ...» каля помніка Караткевіча ў дзіцячым парку «Казачная краіна».
Мерапрыемства пачалося з кароткай ліціі, якую правёў святар Свята-Успенскага жаночага манастыра Лапцеў Аляксандр Міхайлавіч.
Аддаць даніну павагі і ўскласці кветкі прыйшлі начальнік аддзела культуры Аршанскага райвыканкама Сяргей Дзмітрыевіч Гарбачоў, дырэктар установы культуры «Музейны комплекс гісторыі і культуры Аршаншчыны» Юлія Вячаславаўна Камарова, дырэктар дзіцячай бібліятэкі імя У.С. Караткевіча Наталля Анатольеўна Савіцкая, члены народнага літаратурнага аб'яднання «Дняпроўскія галасы» і шматлікія прыхільнікі творчасці знакамітага зямляка.
Прадстаўнікі юнага пакалення Аршаншчыны, навучэнцы Дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 21 г. Оршы» прадэкламавалі верш У. Караткевіча «Мокрыя травы».
Пасля заканчэння мітынгу прыхільнікі творчага таленту пісьменніка наведалі рэспубліканскую выставу «Зямля пад белымі крыламі», якая экспануецца ў двух філіялах установы культуры «Музейны комплекс гісторыі і Аршаншчыны»: Аршанскай гарадской мастацкай галерэі В.А. Грамыка і Аршанскім музеі У.С. Караткевіча. Экспазіцыю выставы склалі больш за 80 работ 45 аўтараў з розных гарадоў Беларусі.
Заключным мерапрыемствам стала прэзентацыя зборніка паэзіі «Спадарожніку зямлі» народнага літаратурнага аб'яднання «Дняпроўскія галасы» і ўзорнай школы паэзіі «Лотас».
У склад кнігі ўвайшло больш за 35 вершаў 16 аўтараў, сярод якіх: Аўраменка Пётр, Варашылава Вольга, Гайко Тамара, Дзмітранок Марыя, Яўланава Ірына, Крываносава Вольга, Кульпінова Марына, Лапцеў Аляксандр, Нілаў Канстанцін, Людміла Міхайлава і іншыя. Лірычныя творы напісаны як на беларускай, так і на рускай мовах і прысвечаны творчай спадчыне Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча, а таксама роднай Аршаншчыне.
Важнай часткай свята стала ўзнагароджанне самых актыўных удзельнікаў мерапрыемстваў, прысвечаных 90-годдзю У.С. Караткевіча. Падзячнымі лістамі і памятнымі прызамі былі ўзнагароджаны не толькі аўтары зборніка, але і ўдзельнікі інтэрактыўнага конкурсу чытачоў «Быў. Ёсць. Буду» канала «Культура» Беларускага радыё, а менавіта: Гурскі Мікіта, Салянік Анастасія, Макееў Уладзіслаў, Тулоўская Уладзіслава і Рабцава Ніна. У конкурсе прынялі ўдзел і нашы «дняпроўцы»: Пётр Аўраменка, Крываносава Вольга і Кульпінава Марына.
Гэта важна, што ў Оршы жывуць добрыя традыцыі памяці і павагі да вядомых землякоў. Для ўсіх нас вялікі гонар аддаць даніну павагі пісьменніку, паэту, чалавеку з вялікай літары, які праславіў свой горад, сваю Радзіму – Беларусь.
Ужо больш за трыццаць гадоў таму пайшоў з жыцця Уладзімір Караткевіч. Але ён заўсёды быў і будзе з намі тут, у Оршы, у музеі, які носіць яго імя, у доме кожнага аршанца, у якога ёсць хоць адна кніга вядомага пісьменніка. І так будзе заўсёды. Таму што Уладзімір Караткевіч быў, ёсць і будзе ў нашай памяці.

871