Персанальная выстава габеленаў «RAD№0» Святланы Аляксандраўны Баранкоўскай

У Аршанскай гарадской мастацкай галерэі В.А.Грамыкі пачала работу выстава з арыгінальнай назвай «RAD№О» Святланы Аляксандраўны Баранкоўскай, знакамітай беларускай мастачкі, Старшыні праўлення Віцебскай абласной арганзацыі Грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз мастакоў”.
На выставе прадстаўлены 30 аўтарскіх габеленаў рознай тэматыкі. Назва праекту «RAD№О», па словах мастачкі, шматсэнсавая. Радно – “грубае палатно, сатканае ўручную ў хатніх умовах, таму і ручное ткацтва – гэта дом для любога народа, які валодае асновамі пляцення”. А яшчэ “паветра і святло габелена змешваецца з навакольнай прасторай, як бы прарастаючы ў яе, а натуральны голас заўсёды пачынаецца з нулявога рядка”. Святлана Баранкоўская дадае: “выстава “RAD№0” – гэта не справаздача аб зробленым і дасягнутым… гэта новыя думкі аб вечным.”
Выстава будзе экспанавацца да 6 лістапада 2015 года штодзённа, акрамя панядзелка з 10.00 да 18.00.

553