Выстава "Лета ў падарунак"


Каб у халодны зімовы час атрымаць зарад цяпла, радасці, сонечнага настрою трэба завітаць на выставу “Лета ў падарунак”. На ёй прадстаўлены лепшыя працы навучэнцаў мастацкага аддзялення ДШМ №3 у тэхніцы акварэлі, гуашы, графікі, манатыпіі, пастэлі, батыка. Багатая палітра колераў, яркія фарбы перадаюць асалоду летняга настрою, захапленне летнім імгненнем. Разнастайная тэматыка твораў (пейзажы, летнія святы, адпачынак і іншае) робяць экспазіцыю цікавай, захапляльнай і лёгкай для ўспрыняцця.
На выставе прадстаўлены і працы некаторых выпускнікоў школы, зараз студэнтаў Віцебскага тэхналагічнага універсітэта.
Адкрыццё выставы пройдзе ва ўрачыстай абстаноўцы. На ёй будуць прысутнічаць навучэнцы, бацькі, настаўнікі, мастакі, музейшчыкі. А вучні музычнага аддзялення ДШМ №3 падрыхтавалі для прысутных падарунак.