Галерэя рыхтуецца да юбілейнай выставы «Калегіюм»

У 2014 годзе міжнароднаму выставачнаму праекту «Калегіюм» спаўняецца 5 гадоў. Штогод у Аршанскай гарадской мастацкай галерэі В.А. Грамыка – філіяле Установы культуры “Музейны комплекс гісторыі і культуры Аршаншчыны”, пачынаючы з кастрычніка 2009 года, арганізуецца экспазіцыйная прастора творчага таварыства, фарміравання новых традыцый і прэзентацыі аўтарскіх эксперыментаў у сучасным жывапісе, графіцы, арт-аб'ектах прафесійных мастакоў з розных краін.
У рамках юбілею ў лютым 2014 года да традыцыйных удзельнікаў праекта з Расіі, Балгарыі, Арменіі, Беларусі плануюць далучыцца «новыя» краіны – Казахстан, Індыя і Украіна.
Аб часе адкрыцця выставы і яе ўдзельніках паведамім дадаткова.

348